Address:

223927, Minsk region, Kopyl, Lenin square, 6

Phone:

+375 (1719) 5-51-60

Fax:

+375 (1719) 5-52-41

Telephone «hot line»:

+375 (1719) 5-51-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Landmarks

Гістарычна-культурная каштоўнасць № 1533

Помнік археалогіі: Гарадзішча (в.Мыслі, Пацейкаўскі сельскі Савет, Капыльскі раён, Мінская вобласть). Ранні жалезны век. V ст. да н.э. – IV ст. н.э.

За 1 км. на паўднёвы ўсход ад вёскі, на правым беразе р.Выня, ва ўрочышчы Замэчак, сярод поля. Пляцоўка прамавугольная, памерам 60х40м, з трох бакоў умацавана валам вышынёй каля 5м. І ровам глыбіней да 2м. З боку ракі круты абрыў. У адным месцы пляцоўка пашкоджана шырокай і глыбокай канавай. Даследаваў у 1979г. М.Ф.Гурын на плошчы 170м2. Культурны пласт 0,5м. Выяўлены рэшткі паўзямлянкавага жытла (памеры 3,8х3,5м), заглыбленага ў мацярык на 0,4м, гаспадарчыя ямы. Знойдзены фрагменты ляпной гладкасценнай і штрыхаванай керамікі, маленькі гліняны тыгель для плаўкі бронзы, косці дзікіх і свойскіх жывел, кавалкі жалезнага шлаку, больш за 30 гліняных прасліц і грузікаў, жалезныя сярпы, прабойнік, наканечнік стралы, 3 посахападобныя шпількі, шылы, стрыжні, бронзавыя ўпрыгожанні. Гарадзішча адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі, датуецца 2 ст. да н.э. – 4 ст. н.э.

Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.

Уладальнік – Пацейкаўскі сельскі Савет.

Агульны стан – добры.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 1523.

Помнік археалогіі: (в.Кісялі, Камсамольскі сельскі Савет, Капыльскі раён, Мінская вобласць).

Гістарычная спраўка.

Курганны могільнік. На паўднёвай ускраіне вёскі 44 паўсферычныя насыпы вышынёй 0,5-1,8м, дыяметрам 5-12м, 10 насыпаў пашкоджаны.

Адкрыў і абследаваў у 1979г. М.Гурын.

Раскопкі не праводзіліся.

Уласнік – Камсамольскі сельскі Савет.

Агульны стан – добры.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 1542.

Помнік археалогіі: (в.Дусаеўшчына, Капыльскі сельскі Савет, Мінская вобласць).

Гістарычная спраўка.

Могільнік - 1. За 1 км. на паўночны захад ад вёскі, ва урочышчы Клін, у лесе, 16 насыпаў добрай захаванасці, вышыней 0,5-2,5м, дыяметрам 5-10м. Вядомы с 1924г.

Абследаваў у 1979г. І 1983г. М.Ф.Гурын.

Раскопкі не праводзіліся. Курганны могільнік адносіцца да Х-ХП ст.ст.

Могільнік – 2. За 0,8 км на паўночны усход ад вескі, ва урочышчы Кобрынец, у лесе. На ускрайку лесу захавалася 7 насыпаў. Некаторыя з іх пашкоджаны самавольнымі раскопкамі. Вядомы з 1924г.
Абследаваў у 1979г. І 1983г. М.Ф.Гурын.

Раскопкі не праводзіліся.

Уласнік – Капыльскі сельскі Савет.

Агульны стан – добры.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 1539.

Помнік археалогіі: Гарадзішча, Курганны могільнік (в.Сцяпуры, Капыльскі раён, Вялікараёўскі сельскі Савет).

Гістарычная спраўка.

Гарадзішча. Мясцовая назва касцёлак. За 0,5 км на паўночны захад ад вёскі, на левым беразе ручая Чайка, прытока р.Мажа, злева ад дарогі ў в.Калодзезнае, займае паўдневую частку узвышша. Пляцоўка амаль квадратная памерам 80х80м, густа парасла дрэвамі і кустарнікам. З усіх бакоў умацавана 2 валамі і ровам паміж імі. З поўначы есць роў і за другім валам. Вонкавы вал месцамі вышынёй 3м. З заходняга і ўсходняга бакоў вала, верагодна, былі ўваходы на Гарадзішча.

Абследаваў у 1980г. І 1985г. С.Ф.Гурын.

Раскопкі не праводзіліся.

Уласнік – Вялікараёўскі сельскі Савет.

Агульны стан – добры.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 1543.

Помнік археалогіі: (в.Мажа, Капыльскі сельскі Савет, Капыльскі раён, Мінская вобласть).

Гістарычная спраўка.

Курганны могільнік. За 0,5км ад вёскі, у лесе, справа ад асфальтаванай дарогі Капыль-Цімкавічі. 37 насыпаў вышынёй 0,3-2,3м, дыяметрам 6-18м.

Абследаваў у 1980г. І 1983г. М.Ф.Гурын.

Раскопкі не праводзіліся.

Курган. За 160м на паўночны ўсход ад могільніка, у полі, каля дарогі ў Капыль. Вышыня 1,5м, дыяметр 8м.

Абследаваў у 1980г. І 1983г. М.Ф.Гурын.

Уласнік – Капыльскі сельскі Савет.

Агульны стан – добры.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 6632.

Помнік археалогіі: Курганны могільнік (в.Вялешына-2-е, Слабада-Кучынскі сельскі Савет, Капыльскі раён, Мінская вобласць).

Гістарычная спраўка.

Курганны могільнік Х-ХП ст.ст. знаходзіцца за 0,5км на паўднёвы захад ад вескі, справа ад аўтамабільнай дарогі Асіповічы-Баранавічы на участку Шышчыцы-Бабоўня, у лесе, 55 насыпаў дыяметрам 6-17м, вышыней да 3м. Некаторыя курганы пашкоджаны самавольнымі раскопкамі.

Абследаваў у 1979г. І 1983г. М.Ф.Гурын.

Раскопкі не праводзіліся.

Уласнік – Слабада-Кучынскі сельскі Савет.

Агульны стан – добры.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 1536.

Помнік археалогіі: Курганны могільнік (в.Гарнастаева, Доктаравіцкі сельскі Савет, Капыльскі раён, Мінская вобласць).

Гістарычная спраўка.

Курганны могільнік Х-ХП ст.ст. За 0,4 км на поўнач ад вескі, каля дарогі Капыль-Грозаў, 25 насыпаў добрай захаванасці, вышынёй 0,502,2м, дыяметрам 6-14м. Вядомы з пачатку 20 ст.

Абследаваў у 1980г. І 1983г. М.Ф.Гурын.

Раскопкі не праводзіліся.

Уласнік – Доктаравіцкі сельскі Савет.

Стан – добры.


Гісторіка-культурная каштоўнасць № 1537.

Помнік археалогіі: Гарадзішча. Ранні жалезны век 5 ст. да н.э. – 5 ст.н.э. (в.Грозава, цэнтр сельскага Савета, Капыльскі раён, Мінская вобласць).

Гістарычная спраўка.

Гарадзішча размешчана праз 0,1 км на паўднёвы усход ад вескі, на правым беразе былой ракі, а цяпер ручая Ужанкі, на мысе. Умацавана на усім пераметру валам, а з паўночна-заходняга боку і ровам. Вал з паўднёвага боку разбураны. Памер пляцоўкі 55х8ом. Вышыня вала – да 2м, глыбіня рова – 1м. Вядома з 1873 года.

Абследаваў у 1979 годзе М.Ф.Гурын.

Раскопкі не праводзіліся.

Уладальнік – Грозаўскі сельскі Савет.

Агульны стан – добы.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 1534.

Помнік археалогіі: Гарадзішча (в.Дарагавіца, Пацейкаўскі сельскі Савет, Капыльскі раён, Мінская вобласць).

Гістарычная спраўка.

Гарадзішча. Ранні жалезны век. 5 ст. да н.э. – 5 ст.н.э. Мясцовая назва Замэчак. За 0,3км на паўднёвы захад ад вескі, на левым беразе р.Выня, у лесе. Пляцоўка прамавугольная, памерам 75х60м, размешчана на узвышшы, умацавана 2 валамі вышынёй да 2м и ровам памиж ими глыбиней 2,5м. Густа парасла дрэвами и хмызняком. З паўднёва-усходняга і паўночна-заходняга бакоў, верагодна, былі уваходы.

Абследаваны у 1980 годзе М.Ф.Гурыным.

Раскопкі не праводзіліся.

Уладальнік – Пацейкаўскі сельскі Савет.

Агульны стан – добры.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 1540.

Помнік археалогіі: Курганны могільнік (в.Руднае, Вялікараёўскі сельскі Савет, Капыльскі раён).

Гістарычная спраўка.

Курганны могільнік. Ранні феадалізм, 10-12 ст.ст. Памятнік археалогіі. За 1 км на захад ад вёскі, у лесе, каля дарогі у в.Савічы, ва урочышчы Дуплішча. 67 насыпаў вышынёй 0,5-2м, дыяметрам 5-15м. Вядомы з пачатку 20 ст.

Абследаваў у 1980г. І 1983г. М.Ф.Гурын.

Раскопкі не праводзіліся.

Уладальнік - Вялікараёўскі сельскі Савет.

Агульны технічны стан каштоўнасці – добры.


Гісторіка-культурная каштоўнасць № 1530.

Помнік археалогіі: “Курганны могільнік” (г.Капыль, Мінскаявобласць).

Гістарычная спраўка.

Каля сучасных могілак 13 насыпаў вышыней 1,5-3м, дыяметрам да 12м. Вядомы з канца 19ст. Абследавалі ў 1961г. В.В.Сядоў, у 1979г. М.Ф.Гурын. Раскапаны адзін насып. Пахавальныя абрады: трупаспаленне і трупапалажэнне. Знойдзены ганчарны гаршчок. Адносіцца да перыяду Кіеўскай Русі. Датуецца 10 ст. Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце археалогіі АН СССР у Маскве.
Наступныя раскопкі праводзіліся навуковым супрацоўнікам інстытута гісторыі Акадэміі навук РБ Л.У.Калядзінскім у 1996-1997 гадах. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў ДУ Капыльскі раённы краязнаўчы музей.

Агульны стан каштоўнасці – здавальняючы.

Уладальнік – КУП ЖКГ.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 1525

Помнік археалогіі: Курганны могільнік

Х-ХП ст.ст. (в.Юраўшчына , Грозаўскі сельскі Савет, Капыльскі раён, Мінская вобласць).

Гістарычная спраўка

За 0,3 км на поўнач ад паселка, на левым беразе безназоўнага ручая. 15 насыпаў вышыней 0,5-1 м, дыяметрам да 15м. Чатыры курганы пашкоджаны. Вядомы з пачатку 20 ст.
Абследаваў у 1980г. М.Ф.Гурын.

Раскопкі не праводзіліся.

Агульны стан – добры.

Уласнік - Грозаўскі сельскі Савет


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 1531.

Помнік археалогіі ( г.Копыль, вул.Партызанская, цэнтр Капыля)

Гістарычная спраўка

Гарадзішча. Мясцовая назва Замак. Па вуліцы Партызанскай, непадалёку ад центра Вышыня над летнім межанным узроўнем вады у р.Мажа 13м. З паўночна-заходняга боку знаходзіцца забалочаная Пойма, з паўдневага і ўсходняга – роў шырыней каля 20 м і глыбіней 2-4м. Пляцоўка авальная, памерам 100х45 м, адзірванелая, набыла чашападобную форму, крыху нахілена на заход. Пашкоджана 2 ямамі ці шурфамі, а таксама разбурэннямі на заходнім схіле. Па перыметры пляцоўкі прасочваецца вал вышыней каля 1 м.

Абследвалі ў 1966 г. П.Ф.Лысенка, у 1979г і 1985г. М.Ф.Гурын. У шуфе знойдзена кераміка 16-18 стагоддяў. Найбольш верагодна, што больш ранняе паселішча знаходзілася за 5 км. на поўнач ад горада каля в.Стары Капыль. Агульная плошча 100х45м.

Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў інстытуце гісторыі АН БССР.

Раскопкі праводзілісясупрацоўнікамі інстытута гісторыі Акадэміі навук РБ Л.У.Калядзінскім у 1996-1999, 2005гг. Матэрыял абследвання захоўваецца ў ГУ Капыльскі раённы краязнаўчы музей.
Уласнік - КУП “Капыльская ЖКГ”.

Агульны стан каштоўнасці - добры.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 6631.

Помнік археалогіі ( г.Капыль, Капыльскі Раён, Мінская вобласць) УР.

Гістарычная спраўка

Курганны могільнік. Урочышча Дубы.

За 0,3 м на ўсход ад горада, ва ўрочышчы Дубы, абапал дарогі ў в.Грозаў. 26 насыпаў вышыней 0,5-2 м, дыяметрам 5-15 м. Некаторыя курганы пашкоджаны пры будаўніцтве дарогі. Вядомы з пачатку 20 ст. Абследаваў у 1980г і 1983г М.Ф.Гурын. Раскопкі праводзіліся навуковым супрацоўнікам інсцітута гісторыі Акадземіі навук РБ Л.У.Калядзінскім у годзе.

Уласнік - КУП “Капыльская ЖКГ”.

Агульны стан каштоўнасці – добры.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 1544.

Курганны могільнік ( в.Вялешына, Капыльскі сельскі Савет, Капыльскі раён, Мінская вобласць).

Гістарычная спраўка

Курганны могільнік-1 Х-ХП ст.ст. За 0,3 км на поўдзень ад вёскі, у лесе, 11 насыпаў вышыней 0,5-1,5 м дыяметрам 0,7-13 м. выявіў у 1980 годзе і абследаваў у 1983 годзе М.Ф.Гурын. Раскопкі не праводзіліся.

Могільнік – 2. За 0,8 км. на поўдзень ад вескі,за 0,5 км ад могільніка –1,73 насыпаны вышыней 0,7-3 м. дыяметрам 5-17 м. Курганы добрай захаванасці, толькі некаторыя з іх пашкоджаны лісінымі норамі.

Выявіў і абследаваў у 1980 г. М.Ф.Гурын.

Стан – добры.

Уласнік – Капыльскі сельскі Савет.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 6633

Курганны могільнік ( в.Дусаеўшчына, Капыльскі сельскі Савет, Мінская вобласць).

Гістарычная спраўка

Курганны могільнік адносіцца да Х-ХП ст.ст.. за 2,5 км. на поўнач ад вескі, ва ўрочышчы Змяінец, у лесе. 12 насыпаў вышыней да 2 м. Адзін курган пашкоджаны лісінымі норамі. Вядомы з 2924 года.

Абследаваў у 1979 г. і 1983г. М.Ф.Гурын.

Раскопкі не праводзіліся.

Уласнік Капыльскі сельскі Савет.

Агульны стан добры.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 1524.

Помнік археалогіі: Куртонны могільнік ( в.Астравок, Доктаравіцкі сельскі Савет, Капыльскі раён, Мінская вобласць)

Гістарычная спраўка.

Курганны могільнік Х-ХП ст.ст. размешчаны праз 0,8 км на поўдзень ад вёскі. Налічвае 10 паўсверычных насыпаў вышыней ад 0,5 да 2,5 м, дыяметрам 5-10 м.

Абследаваны М.Ф. Гурыным у 1979г. Адносіцца да эпохі Кіеўскай Русі.

Раскопкі не праводзіліся.

Агульны стан каштоўнасці – добры.

Уласнік – Доктаравіцкі сельскі Савет.


Гісторыка- культурная каштоўнасць № 7541 ад 19.08.03г

Помнік гісторыі: Брацкая магіла савецкіх воінаў ( в.Кукавічы, Вялікараёскі сельскі Савет, Капыльскі раён, Мінская вобласць).

Гістарычная спраўка:

Брацкая магіла воінаў знаходзіцца на могілках вёскі Кукавічы, пахаваны 125 воінаў, якія ў 1944г. памерлі ад ран у шпіталі. (выбіта 25 прозвішчаў).

У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск – Чорная мармуровая пліта вышынёй 1,8 м з надпісам: “Слава Вам храбрые, слава бессмертные, вечную славу поет Вам народ. Доблестно жившие, смерть сокрушившие, память о Вас никогда не умрет”.

Брацкая магіла вескі Кукавічы састаіць на балансе і у ліку Вялікараёўскага сельскага Савета.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 7544 ад 19.08.2003г

Помнік гісторыі: Брацкая магіла ( в.Вялешына 1-е, Слабада-Кучынскі сельскі Савет, Капыльскі раён, Мінская вобласць).

Гістарычная спраўка:

Брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму знаходзіцца на могілках. Пахаваны 36 воінаў. Сярод іх салдаты, сяржанты і афіцэры 4-га гвардзейскага кавалерыйскага корпусу, 21 партызан злучэння Мінскай вобласці, якія загінулі пры вызваленні раёна ад нямецка-фашісцкіх акупантаў, і 79 мірных жыхароў, загубленых гітлераўскімі карнікамі ў 1944г.. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск. Помнік выраблены з цэмента, вышыня 2,5 м.

З 21 партызан захаваных вядомых 9, невядомых 12.

На памятніку выбіты надпіс: « память воинам и партизанам павшим в борьбе за свободу и независимость Советской Родины в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг».

Брацкая магіла вескі Вялешына-1 састаіць на балансе Слабада-Кучінскага сельская Савета.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 7540 ад 19.08.2003г

Помнік гісторыі: Брацкая магіла Савецкіх воінаў. Помнік землякам (в.Канюхі, Грозаўскі сельскі Савет, Капыльскі раён, Мінская вобласць).

Гістарычная спраўка.

Знаходзіцца на усходняй ускраіне вёскі каля будынка клуба. Пахаваны 69 воінаў, у тым ліку салдаты,сяржанты і афіцэры 4-га гавардзейскага кавалерыйскага корпуса, якіязагінулі ў 1944 годзе пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На ушанаванне іх памяці, а таксама 43 землякоў-воінаў і партызан і 42 мірных жыхароў, што загінулі у Вялікую Айчынную вайну, у 1969 годзе пастаўлены помнік: 2 надмагіллі, абеліск з выявамі салдата, жанчыны і партызана, стэла з іменамі загінуўшых.

У Брацкую магілу у 1969 годзе быў перазахаваны салдат СА загінуўшы у Вялікай Айчыннай вайне пры вызваленні раёна.

З 69 воінаў загінуўшых вядомы толькі 6 чалавек.

Брацкая магіла састаіць на балансе Грозаускага сельскага Савета.


Гісторыка-культурнай каштоўнасць № 7539 ад 19.08.2003г

Помнік гісторыі: Брацкая магіла Савецкіх воінаў (в.Бабоўня, Бабаўнянскі сельскі Савет, Капыльскі раён, Мінская вобласць).

Гістарычная спраўка:

Брацкая магіла Савецкіх воінаў і партызан, знаходзіцца на перакрыжаванні дарог Бабоўня-Капыль і Бабоўня-Асіповічы. Пахаваны 54 воіны і партызаны. Сярод іх воіны 30-га гвардзейскага стралковага палка, 302-га гвардзейскага зенітнага артылерыйскага палка і партызаны злучэнняў Мінскай і Баранавіцкай абласцей, якія загінулі у 1944 годзе пры вызвалені раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.
У 1959 годзе на магіле пастаўлены помнік-скульптура партызана. У 1981 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка: «Вечная слава героям, павшим в боях за свободу и независимость нашей Родины» 1941-1945гг.

У 2000 годзе ў выніку вышукальных работ і гутарцы са старажыламі вескі высветлілася, што ў гэтай магіле было пахавана 36 салдат. Але к канцу лета 1944 года сюды перавезлі і перазахавалі загінуўшых, якіх былі пахаваны ў Лаўскім і Засцебскім лясах, частка перазахавана з вёскі Бабоўня і Печураны.

Брацкая магіла вёскі Бабоўня стаіць на балансе Бабаўнянскага сельскага Савета.


Гістарычна-культурная каштоўнасць № 7546 ад 19.08.2003г

Помнік гісторыі: Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан ( в.Цімкавічы цэнтр сельсавета, Капыльскі раён, Мінская вобласць).

Гістарычная спраўка:

Брацкая магіла знаходзіцца на паўднева-заходняй ускраіне вёскі. Пахаваны 74 воіны і партызаны. 58 вядомых і 16 невядомых. Сярод іх воіны 54-й гвардзейскай стралковай дывізіі, 37-й механізаванай брыгады і 125-га гвардзейскага артылерыйскага палка, а таксама партызаны злучэнняў Баранавіцкай і Мінскай абласцей, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У 1959 годзе на магіле пастаўлены помнік-скульптура воіна. Мармуровая дошка з надпісам: «Вечная память героям павшим в боях за Советскую Родину».

Брацкая магіла састаіць на балансе і ўліку Цімкавіцкага сельскага Савета.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 7547 ад 19.08.2003г

Помнік гісторыі: Брацкая магіла пагранічнікаў (в.Цімкавічы, цэнтр сельскага Савета, Капыльскі раён, Мінская вобласць).

Гістарычная спраўка:

Брацкая магіла знаходзіцца на паўднева-усходняй ускріне вёскі. Пахавана 13 пагранічнікаў Цімкавіцкага Чырвонасцяжнага пагранатрада, якія загінулі ў 1923,1930 і 1939 гадах пры ахове дзяржаўнай граніцы. Вядомых 11, невядомых 2.

На магіле ў 1959 годзе ўстаноўлена стэла і бетонны пагранічны слуп. На тэрыторыі сельскага Савета знаходзіцца мазей 17 пагранатрада. У музеі сталі традыцыяй сустрэчы з членамі семьяў пагранічнікаў.
Комплекс прысвечаны памяці пагранічнікаў 17 Чырвонасцяжнага пагранічнага атрада:

1. Абеліск з мемарыяльнай дошкай:

«17 погранотряд и полк 1923-1945гг.
Тимковичи
Брест-Сталинград
Днепр-Измаил
Грац
17.09.1989г.
Помним...

2. Мармуровая дошка:

«Здесь был штаб 17 Краснознаменного Тимковичского погранотряда 1923-1940гг.»

3. 02.08.26 – 08.01.1996гг

Наздарскому Василию Михайловичу воину-интернационалисту, человеку.
Помним...

4. Мармуровая дошка

Капитан Луканский Петр Константинович 1911-1941 гг Погиб в июне г.Августов.

5. 17 Краснознаменный погран.отряд КПО ст.лейтенант Науменко Игнат Иванович 1913-1941 гг.

Погиб в июне г.Волгін.
Помнім ...
Брацкая магіла пагранічнікаў састаіць на балансе Цімкавіцкага сельскага Савета.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 7545 ад 19.08.2003г

Помнік гісторыі. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан ( в.Старыца, Слабада-Кучынскі сельскі Савет, Капыльскі раён, Мінская вобласць).

Гістарычная спраўка:

У цэнтры вёскі, каля дарогі Асіповічы-Капыль. Пахаваны 183 воіны і партызаны. Сярод іх – салдаты, сяржанты і афіцэры 4-га гвардзейскага калерыйскага корпуса і партызан злучэння Мінскай вобласці, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

У 1964 годзе на магіле пастаўлен помнік-скульптура воіна ва ўвесь рост.

Вышыня помніка 3м, помнік жалезабетонны, з надпісам на мемарыяльнай дошцы:

«Вечная слава захороненным здесь 183 воинам Советской Армии и партизанам павшим в борьбе с немецко-фашистскими захватчиками 1941-1944гг».

брацкая магіла вёскі Старыца знаходзіцца на балансе Слабада-Кучынскага сельскага Савета.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 7542 ад 19.08.2003г

Помнік гісторыі. Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнік землякам ( в.Вялікая раёўка, цэнтр сельскага Савета, Капыльскі раён, Мінская вобласць)

Гістарычная спраўка:

Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнік землякам. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі,калябудынка Вялікараёўскага сельскага Савета. Пахаваны 23 воіны. Вядомых – 17, невядомых – 6. Сярод іх – салдаты,сяржанты і афіцэры 54-й гвардзейскай стралковай дывізіі, 125-га і 234-га гвардзейскага артылерыйскіх палкоў, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. На ўшанаванне іх памяці і памяці 264 землякоў – воінаў і партызан, што загінулі ў Вялікую айчынную вайну. У 1967 годзе пастаўлен помнік-скульптура жанчыны ў жалобе і 5 пліт, на якіх выбіты імены загінуўшых.

Брацкая магіла знаходзіцца на балансе Вялікараёўскага сельскага Савета.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 7543 ад 19.08.2003г

Помнік гісторыі. Брацкая магіла савецкіх воінаў ( в.Камсамольская, цэнтр сельскага Савета, Капыльскі раён, Мінская вобласць).

Гістарычная спраўка:

Брацкая магіла савецкіх воінаў знаходзіцца за 0,3 км на поўдзень ад вёскі, каля дарогі Асіповічы-Бабоўня. Пахаваны 192 воіны. Вядомы толькі 2, невядомых – 190. Загінулі ў баях супраць нямецка-фашісцкіх захопнікаў. У 1968 годзе на магіле пастаўлены помнік-скульптура воіна, ва ўвесь рост з надпісам на мемарыльнай дошцы:

«Слава неизвестным солдатам, стоящим насмерть и павшим в бою за Родину в июле 1944 года».

Брацкая магіла в.Камсамольскае знаходзіцца на балансе Камсамольскага сельскага Савета.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 7538 ад 19.08.2002г.

Помнік гісторыі. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (в. Семежава, цэнтр сельскага Савета, Капыльскі раён, Мінская вобласць).

Гістарычная спраўка:

У цэнтры вёскі, каля будынка школы, пахаваны 55 воінаў, у тым ліку салдаты, сяржанты і афіцэры 20-й стралковай дывізіі і 4 партызаны злучэння Мінскай вобласці, якія загінулі 3.07.1944 года пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.

У 1960 годзе на магіле постаўлены помнік-скульптура вайны, абапал дошкі в імёнамі загінуўшых.

На помніку мемарыяльная дошка з надпісам:

“Вечная слава воинам Советской Армии и партизанам павшим в борьбе против фашизма за честь, свободу и независимость нашей Родины в Великую Отечественную войну 1941-1945 гг.”
Брацкая магіла в.Семежава знаходзіцца на балансе Семежаўскага сельскага Савета.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 7537 ад 19.08.2003г.

Помнік гісторыі. Брацкая магіла савецкіх воінаў (в.Аргелаўшчына, Капыльскі сельскі Савет, Мінская вобласць).

Гістарычная спраўка:

Брацкая магіла савецкіх воінаў знаходзіцца на паўднёвай устраіне вёскі, каля дарогі Капыль-Грозава пахаваны 60 воінаў. Сярод іх салдаты, сяржанты і афіцэры 4-го гвардзейскага кавалерыйскага корпуса і 54 гвардзейскай стралковай дівізіі, якія загінулі ў 1944 годзе, пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. З 60 загінуўшых воінаў вядомы толькі 6.

У 1970 годзе на магіле пастаўлены помнік скульптура воіна з надпісам: 1941-1945гг.

Брацкая магіла савецкіх воінаў знаходзіцца на балансе Капыльского сельскана Савета.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 6336

Помнік архітэктуры

Гістарычная спраўка

Сядзіба-паркавы комплекс “Какорычы” . 2-я пал. ХІХ ст.

(в. Какорычы, Пацейкаўскі сельскі Савет, Капыльскі раен, Мінская вобласць).

Маентак належаў Радзівілам, апошнімі уладальнікамі былі Пашкевічы. Сядзіба была сфарміравана ў сярэдзіне ХІХ ст. на паўночным захадзе ад вескі, на маляўнічых схілах узгоркаў Капыльскай грады. Уключала драўляны сядзібны дом, уязную браму з алеяй, вадаемы, пейзажны парк, размешчаны вакол параднага двара, на схілах – сад.

Гаспадарчыя пабудовы часткова перабудаваны. Аднаэтажныя сцены зложаны з валуноў, есць новыя прыбудовы. Будынак лядоўни каменны з прыбудовай.

Захаваліся:

- парк,
- сад,
- вадзяная сістэма,
- гаспадарчыя пабудовы,
- брама.

Водная сістэма знаходзіцца ў здавальняючым стане, парк адзічалы, сад выкарыстоўваецца пад патрэбы гаспадаркі. Пабудаваны цяпліцы, пасаджаны пладова-ягадныя кусты.

Сядзіба знаходзіцца на балансе ЗАТ “Капыльскае”, які з’яўляецца яе уладальнікам.

Згодна з рашэннем Капыльскага раеннага выканаўчага камітэта № 221 ад 24.03.2005 Сядзіба уключана ў праект зоны аховы.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 6342

Помнік архітэктуры

Гістарычная спраўка

Сядзіба-паркавы комплекс “Пукала”.

Сярэдзіна ХІХ ст. (в. Сунаі, Камсамольскі сельскі Савет, Капыльскі раен, Мінская вобласць)

Маентак вядомы з 17 ст. Належаў Друцкім-Любецкім, затым Едкам. Сядзіба пабудавана Едкамі ў сярэдзіне ХІХ ст. Яна ўключала:

- сядзібны дом, парк, сад, гаспадарчы двор:
- гумно для снапоў (1850 г.),
- канюшню 1858 года,
- канюшню сяр. ХІХ ст.,
- свірані сяр. ХІХ ст.,
- аранжарэю,
- гумно для сена 2-я палова ХІХ ст.

Да нашага часу захаваліся сад, сядзібны дом у перабудаваным выглядзе, рэшткі паркавага павільена, будынкі гаспадарчага двара.

Одна з гаспадарчых пабудоў – свіран сяр. ХІХ ст. агульнай плошчай 233,7 м2 – прадана прыватнаму прадпрамальніку Ліневічу А. У. Другія гаспадарчыя пабудовы выкарыстоўваюцца філіялам “Лакнея” УП “Прыорлізінг” пад гаспадарчыя патрэбы. Сядзібны дом выкарыстоўваецца гаспадаркай пад склады. Сад здзічэлы. Сядзіба знаходзіцца на балансе філіяла “Лакнея” УП “Прыорлізінг”, які з’яўляецца яе уладальнікам.

Згодна рашэння Капыльскага райвыканкама № 221 ад 24.03.2005 г. належыць правесці наступныя мерапрыемствы:

- паркавы павільен: у 2006 годзе правесці кансервацыю (закрыць аконныя і дзвярныя праемы драўлянымі шчытамі);
- аранжэрэя: у 2006 годзе правесці кансервацыю (закрыць аконныя і дзярныя праемы драўлянымі шчытамі);
- гумно для сена (2-я палова 19 ст.): у 2006 годзе закансерваваць астаткі гаспадарчай пабудовы, не дапускаць далейшага разбурэння.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 10215

Помнік архітэктуры

Гістарычная спраўка.

Сядзіба-паркавы комплекс “Макраны”, руіны.

2-я палова ХVІІІ ст. (в. Чырвоная Дубрава, Семежаўскі сельскі Савет, Капыльскі раен, Мінская вобласць)

Уключае:

- рэшткі будынака малочнага завода;
- капліцы;
- царквы;
- вадаем;
- рэшткі алеі і пасадак парка.

Сядзіба была сфарміравана К. Вайніловічам у першай чвэрці ХІХ ст. Уключала драўляны сядзібны дом, флігель, мураваны лямус, капліцу- пахавальню і царкву, аранжарэю, млын, малочны завод,
вялікі гаспадарчы двор, пейзажны парк з вадаемамі. Сядзіба мела падоўжна-восевую кампазіцыю. На канцах кампазіцыйнай восі знаходзіліся сядзібны дом і капліца. У парку стаялі лямус і аранжэрэя, у якой вырошчвалі трапічныя і субтрапічныя расліны (ананасы). Сядзіба захавалася фрагментарна. Прасочваецца вось кампазіцыі, рэшткі парку з вадаемам, месца сядзібнага дома, двара. Захаваліся руіны малочнага завода, капліцы, царквы. Захаваліся лісцвенныя прысады к капліцы. Ад уязной алеі каштанаў нічога не засталося. Сядзіба не выкарыстоўваецца і знаходзіцца на балансе Семежаўскага сельскага Савета.

Згодна рашэння №221 ад 24.03.2005 г.:

руіны малочнага завода:

- правесці работы па кансервацыі аб’екта, закрыць ваконныя і ўваходныя праемы драўлянымі шчытамі – 2006 г.;

руіны царквы:

- правесці работы па кансервацыі аб’екта, закрыць аконныя і уваходныя праемы драўлянымі шчытамі – 2006 г.;

рэшткі алеі і пасадак сада:

- мэтазгодна абнавіць алею з конскага каштана- 2006 г.;

капліца:

- агарадзіць – 2006 г.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 10443

Помнік архітэктуры 2 пал. ХVІІІ ст.

Гістарычная спраўка.

Сядзіба Э. Вайніловіча

(в. Дунаева, Камсамольскі сельскі Савет, Капыльскі раен, Мінская вобл)

Сядзіба уключае:

- уязную алею;
- гумно (1872 г.);
- рэшткі пасадак парка і сада.

Сядзіба Э. Вайніловіча вядома пад назвай “Лапухі”.

Належала з 2-ой паловы ХІХ ст.

Вайніловічам, з 1903 года – Наркевічам-Едкам. Уключала драўляны сядзібны дом, пейзажны парк з мноствам экзатычных раслін, сад, вадаемы, гаспадарчы двор, вінакурню і маслазавод. Захаваліся ўязная алея, рэшткі пасадак парку, сада, свіран.

Сядзібна-паркавы комплекс мае двух уладальнікаў:

Камсамольскі сельскі Савет – уязная алея 1872 года і філіял “Лакнея” УП “Прыорлізінг”- свіран, рэшткі пасадак парка, сада.

На тэрыторыі парка і сада захаваўся басейн. Сад і парк (1904 г.) дзічае. У цэлым сядзібна-паркавы комплекс не выкарыстоўваецца.

Згодна рашэння №221 ад 24.03.2005 г.:

гумно:

- закансерваваць, закрыць аконныя і дзвярныя праемы драўлянымі шчытамі,
- замацаваць разбураны флігель свірана – 2006 г.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 6341

Помнік архітэктуры.

Гістарычная спраўка.

Сядзіба-паркавы комплекс “Атонава”.

Сяр. 19 ст. (в. Сінячова, Слабада-Кучынскі сельскі Савет, Капыльскі раен, Мінская вобласць)

Сядзіба “Атонава” мае двух уласнікаў:

Слабада-Кучынскі сельскі Савет

-уязная алея дапаможная школа-інтэрнат
- фрагменты парка, гаспадарчыя пабудовы.

Сядзіба закладзена ў сярэдзіне ХІХ ст. А. Наркевічам-Едкам. Складалася з драўлянага сядзібнага дома, гаспадарчых будынкаў, парку. Захавалася часткова. Сядзібны дом згарэў у час вайны, на яго месцы ўзведзены новы будынак, у якім размешчана дапаможная школа-інтэрнат. Захаваліся фрагменты парку, які выкарыстоўваецца як парк, гаспадарчыя пабудовы: драўляны свіран, каменны кароўнік - выкарыстоўваюцца пад гаспадарчыя патрэбы школы.

Згодна рашэння Капыльскага райвыканкама №221 ад 24.03.2005 г. неабходна правесці наступныя мерапрыемствы:

- каменны свіран (руіны): правесці кансервацыю часткова ўцалелага фундамента, закрыць захаваныя аконныя праемы драўлянымі шчытамі – 2006 г.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 6340

Гістарычная спраўка.

Сядзіба-паркавы комплекс “Бабоўня”

к. 18 - п. 19 ст.ст.

(в. Бабоўня, Бабаўнянскі сельскі Савет, Капыльскі раен, Мінская вобласць)

Маентак вядомы з 2-й паловы ХVІ ст. У 17 ст. .Маенткам валодалі Радзівілы, з 18 ст. – Бярновічы. У 1823 годзе маентак набылі Наркевічы-Едкі.

Сядзіба была сфарміравана ў 18 ст. у барочным стылі, у 1880 годзе пашырана і перапланавана ў эклектычных формах. Яна ўключала сядзібны дом, парк, сад, водную сістэму, гаспадарчыя будынкі (кароўнік, стайню, свіран, збожжасховішча), вінакурню, сыраварню і жылы дом для работнікаў. Сядзіба мела складаную і арыгінальную планіроўку. Часткова захаваўся стары парк, водная сістэма, вінакурня (стаіць адасоблена сярод вясковай забудовы).

На тэрыторыі парка маецца каля двух памятнікаў прыроды Рэмпубліканскага значэння – гэта каштан васьмітычынкавы і клены ложна-платанавыя. Узрост некаторых дрэў у парку дасягае 200 гадоў. Дадзеная гісторыка-культурная каштоўнасць мае трох уладальнікаў:

Бабаўнянскі сельскі Савет:

- парк,
- водная сістэма;

РСУП “Бабоўня”

- спіртзавод (каменны будынак 1901 г.);

ОАО Капыльскі РКБО

- драўляны будынак спіртзавода пастройкі 1901 г.).

Ні адзін з гэтых будынкаў не выкарыстоўваецца.

Згодна рашэння Капыльскага райвыканкама №221 ад 24.03.2005 г. неабходна правесці наступныя мерапрыемствы:

парк – (за кошт уладальніка Бабаўнянскага сельскага Савета) агарадзіць помнікі прыроды – 2006 г.;

водная сістэма – правесці выпілоўку дрэў, якія знаходзяцца ў аварыйным стане ( пры атрыманні дазволу з Упраўлення па ахове гісторыка-культурнага наслества і рэстаўрацыі РБ ) – 2006 г.;

спіртзавод 1901 г. – ( за кошт уласніка ОАО Капыльскі РКБО) – правесці рамонтныя работы для аховы ад разбурэння фасаднай часткі-2006г.;

каменны будынак 1901 г. – ( за кошт уладальніка РСУП “Бабоўня”)- правесці работы па кансервацыі пабудовы: закрыць аконныя і дзверныя праемы драўлянымі шчытамі, дэманціраваць вытворчае абсталяванне.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 6336

Помнік архітэктуры

Гістарычная спраўка

Сядзіба-паркавы комплекс “Какорычы” . 2-я пал. ХІХ ст.

(в. Какорычы, Пацейкаўскі сельскі Савет, Капыльскі раен, Мінская вобласць).

Маентак належаў Радзівілам, апошнімі уладальнікамі былі Пашкевічы. Сядзіба была сфарміравана ў сярэдзіне ХІХ ст. на паўночным захадзе ад вескі, на маляўнічых схілах узгоркаў Капыльскай грады. Уключала драўляны сядзібны дом, уязную браму з алеяй, вадаемы, пейзажны парк, размешчаны вакол параднага двара, на схілах – сад.

Гаспадарчыя пабудовы часткова перабудаваны. Аднаэтажныя сцены зложаны з валуноў, есць новыя прыбудовы. Будынак лядоўни каменны з прыбудовай.

Захаваліся:

- парк,
- сад,
- вадзяная сістэма,
- гаспадарчыя пабудовы,
- брама.

Водная сістэма знаходзіцца ў здавальняючым стане, парк адзічалы, сад выкарыстоўваецца пад патрэбы гаспадаркі. Пабудаваны цяпліцы, пасаджаны пладова-ягадныя кусты.

Сядзіба знаходзіцца на балансе ЗАТ “Капыльскае”, які з’яўляецца яе уладальнікам.

Згодна з рашэннем Капыльскага раеннага выканаўчага камітэта № 221 ад 24.03.2005 Сядзіба уключана ў праект зоны аховы.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 6342

Помнік архітэктуры

Гістарычная спраўка

Сядзіба-паркавы комплекс “Пукала”.

Сярэдзіна ХІХ ст. (в. Сунаі, Камсамольскі сельскі Савет, Капыльскі раен, Мінская вобласць)

Маентак вядомы з 17 ст. Належаў Друцкім-Любецкім, затым Едкам. Сядзіба пабудавана Едкамі ў сярэдзіне ХІХ ст. Яна ўключала:

- сядзібны дом, парк, сад,
- гаспадарчы двор:
- гумно для снапоў (1850 г.),
- канюшню 1858 года,
- канюшню сяр. ХІХ ст.,
- свірані сяр. ХІХ ст.,
- аранжарэю,
- гумно для сена 2-я палова ХІХ ст.

Да нашага часу захаваліся сад, сядзібны дом у перабудаваным выглядзе, рэшткі паркавага павільена, будынкі гаспадарчага двара.

Одна з гаспадарчых пабудоў – свіран сяр. ХІХ ст. агульнай плошчай 233,7 м2 – прадана прыватнаму прадпрамальніку Ліневічу А. У. Другія гаспадарчыя пабудовы выкарыстоўваюцца філіялам “Лакнея” УП “Прыорлізінг” пад гаспадарчыя патрэбы. Сядзібны дом выкарыстоўваецца гаспадаркай пад склады. Сад здзічэлы. Сядзіба знаходзіцца на балансе філіяла “Лакнея” УП “Прыорлізінг”, які з’яўляецца яе уладальнікам.

Згодна рашэння Капыльскага райвыканкама № 221 ад 24.03.2005 г. належыць правесці наступныя мерапрыемствы:

- паркавы павільен: у 2006 годзе правесці кансервацыю (закрыць аконныя і дзвярныя праемы драўлянымі шчытамі);
- аранжэрэя: у 2006 годзе правесці кансервацыю (закрыць аконныя і дзярныя праемы драўлянымі шчытамі);
- гумно для сена (2-я палова 19 ст.): у 2006 годзе закансерваваць астаткі гаспадарчай пабудовы, не дапускаць далейшага разбурэння.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 10215

Помнік архітэктуры

Гістарычная спраўка.

Сядзіба-паркавы комплекс “Макраны”, руіны.

2-я палова ХVІІІ ст. (в. Чырвоная Дубрава, Семежаўскі сельскі Савет, Капыльскі раен, Мінская вобласць)

Уключае:

- рэшткі будынака малочнага завода;
- капліцы;
- царквы;
- вадаем;
- рэшткі алеі і пасадак парка.

Сядзіба была сфарміравана К. Вайніловічам у першай чвэрці ХІХ ст. Уключала драўляны сядзібны дом, флігель, мураваны лямус, капліцу- пахавальню і царкву, аранжарэю, млын, малочны завод,
вялікі гаспадарчы двор, пейзажны парк з вадаемамі. Сядзіба мела падоўжна-восевую кампазіцыю. На канцах кампазіцыйнай восі знаходзіліся сядзібны дом і капліца. У парку стаялі лямус і аранжэрэя, у якой вырошчвалі трапічныя і субтрапічныя расліны (ананасы). Сядзіба захавалася фрагментарна. Прасочваецца вось кампазіцыі, рэшткі парку з вадаемам, месца сядзібнага дома, двара. Захаваліся руіны малочнага завода, капліцы, царквы. Захаваліся лісцвенныя прысады к капліцы. Ад уязной алеі каштанаў нічога не засталося. Сядзіба не выкарыстоўваецца і знаходзіцца на балансе Семежаўскага сельскага Савета.

Згодна рашэння №221 ад 24.03.2005 г.:

руіны малочнага завода:

- правесці работы па кансервацыі аб’екта, закрыць ваконныя і ўваходныя праемы драўлянымі шчытамі – 2006 г.; руіны царквы:
- правесці работы па кансервацыі аб’екта, закрыць аконныя і уваходныя праемы драўлянымі шчытамі – 2006 г.;

рэшткі алеі і пасадак сада:

- мэтазгодна абнавіць алею з конскага каштана- 2006 г.;

капліца:

- агарадзіць – 2006 г.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 10443

Помнік архітэктуры 2 пал. ХVІІІ ст.

Гістарычная спраўка.

Сядзіба Э. Вайніловіча

(в. Дунаева, Камсамольскі сельскі Савет, Капыльскі раен, Мінская вобл)

Сядзіба уключае:

- уязную алею;
- гумно (1872 г.);
- рэшткі пасадак парка і сада.

Сядзіба Э. Вайніловіча вядома пад назвай “Лапухі”.

Належала з 2-ой паловы ХІХ ст. Вайніловічам, з 1903 года – Наркевічам-Едкам. Уключала драўляны сядзібны дом, пейзажны парк з мноствам экзатычных раслін, сад, вадаемы, гаспадарчы двор, вінакурню і маслазавод. Захаваліся ўязная алея, рэшткі пасадак парку, сада, свіран.

Сядзібна-паркавы комплекс мае двух уладальнікаў:

Камсамольскі сельскі Савет – уязная алея 1872 года і філіял “Лакнея” УП “Прыорлізінг”- свіран, рэшткі пасадак парка, сада.

На тэрыторыі парка і сада захаваўся басейн. Сад і парк (1904 г.) дзічае. У цэлым сядзібна-паркавы комплекс не выкарыстоўваецца.

Згодна рашэння №221 ад 24.03.2005 г.:

гумно:

- закансерваваць, закрыць аконныя і дзвярныя праемы драўлянымі шчытамі,
- замацаваць разбураны флігель свірана – 2006 г.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 6341

Помнік архітэктуры.

Гістарычная спраўка.

Сядзіба-паркавы комплекс “Атонава”.

Сяр. 19 ст. (в. Сінячова, Слабада-Кучынскі сельскі Савет, Капыльскі раен, Мінская вобласць)

Сядзіба “Атонава” мае двух уласнікаў: Слабада-Кучынскі сельскі Савет

-уязная алея дапаможная школа-інтэрнат

- фрагменты парка, гаспадарчыя пабудовы.

Сядзіба закладзена ў сярэдзіне ХІХ ст. А. Наркевічам-Едкам. Складалася з драўлянага сядзібнага дома, гаспадарчых будынкаў, парку. Захавалася часткова. Сядзібны дом згарэў у час вайны, на яго месцы ўзведзены новы будынак, у якім размешчана дапаможная школа-інтэрнат. Захаваліся фрагменты парку, які выкарыстоўваецца як парк, гаспадарчыя пабудовы: драўляны свіран, каменны кароўнік - выкарыстоўваюцца пад гаспадарчыя патрэбы школы.

Згодна рашэння Капыльскага райвыканкама №221 ад 24.03.2005 г. неабходна правесці наступныя мерапрыемствы:

- каменны свіран (руіны): правесці кансервацыю часткова ўцалелага фундамента, закрыць захаваныя аконныя праемы драўлянымі шчытамі – 2006 г.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 6340

Гістарычная спраўка.

Сядзіба-паркавы комплекс “Бабоўня” к. 18 - п. 19 ст.ст.

(в. Бабоўня, Бабаўнянскі сельскі Савет, Капыльскі раен, Мінская вобласць)

Маентак вядомы з 2-й паловы ХVІ ст. У 17 ст. .Маенткам валодалі Радзівілы, з 18 ст. – Бярновічы. У 1823 годзе маентак набылі Наркевічы-Едкі.

Сядзіба была сфарміравана ў 18 ст. у барочным стылі, у 1880 годзе пашырана і перапланавана ў эклектычных формах. Яна ўключала сядзібны дом, парк, сад, водную сістэму, гаспадарчыя будынкі (кароўнік, стайню, свіран, збожжасховішча), вінакурню, сыраварню і жылы дом для работнікаў. Сядзіба мела складаную і арыгінальную планіроўку. Часткова захаваўся стары парк, водная сістэма, вінакурня (стаіць адасоблена сярод вясковай забудовы).

На тэрыторыі парка маецца каля двух памятнікаў прыроды Рэмпубліканскага значэння – гэта каштан васьмітычынкавы і клены ложна-платанавыя. Узрост некаторых дрэў у парку дасягае 200 гадоў. Дадзеная гісторыка-культурная каштоўнасць мае трох уладальнікаў:

Бабаўнянскі сельскі Савет:

- парк,
- водная сістэма;

РСУП “Бабоўня”

- спіртзавод (каменны будынак 1901 г.);

ОАО Капыльскі РКБО

- драўляны будынак спіртзавода (пастройкі 1901 г.).

Ні адзін з гэтых будынкаў не выкарыстоўваецца.

Згодна рашэння Капыльскага райвыканкама №221 ад 24.03.2005 г. неабходна правесці наступныя мерапрыемствы:

парк – (за кошт уладальніка Бабаўнянскага сельскага Савета) агарадзіць помнікі прыроды – 2006 г.;

водная сістэма – правесці выпілоўку дрэў, якія знаходзяцца ў аварыйным стане ( пры атрыманні дазволу з Упраўлення па ахове гісторыка-культурнага наслества і рэстаўрацыі РБ ) – 2006 г.;

спіртзавод 1901 г. – ( за кошт уласніка ОАО Капыльскі РКБО) – правесці рамонтныя работы для аховы ад разбурэння фасаднай часткі-2006г.;

каменны будынак 1901 г. – ( за кошт уладальніка РСУП “Бабоўня”)- правесці работы па кансервацыі пабудовы: закрыць аконныя і дзверныя праемы драўлянымі шчытамі, дэманціраваць вытворчае абсталяванне.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 6344

Помнік архітэктуры

Гістарычная спраўка

Свята-Троіцкая царква

(в. Цялядавічы, Бабаўнянскі сельскі Савет, Капыльскі р-н, Мінская вобл.)

На заходняй ускраіне вескі.

Пабудавана ў 1792 г. з дрэва як касцел на сродкі нясвіжскага жаночага кляштара бенедыктынак, якому належаў маентак.

У 1868 г храм перабудаваны і прыстасаваны пад царкву.

Адноўлена ў 1910 г., ашалявана і дэкарыравана. Дзейнічае.

Прастольнае свята – Дзень Святой Тройцы.

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Вырашана цэласным працяглым прамавугольным зрубам, да якога далучаецца 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Гарызантальна ашаляваныя плоскасныя фасады расчленены прамавугольнымі аконнымі праемамі ў разных ліштвах і лапаткамі ў прасценках, апяразаны арзатурным фрызам, дэкарыраваны крыжамі, 8-граннымі рамамі, рамбічнымі арнаментальнымі паясамі і інш. Асноўны архітэктурны эфект створаны вышэй карніза галоўнага фасада, ў вальмавы дах урэзана цэнтральная 8-гранная шатровая званіца і бакавыя чацверыкі з цыбулепадобнымі купаламі. Шматкупалле дапаўняюць 2 купалы на граненых барабанах уздоўж вільчына даху. Гэта надае архітэктурнаму аб’ему царквы маляўнічы сілуэт, вызначаную мастацка-стылевую характарыстыку.

У дэкоры інтэр’ера выкарастаны пілястры, карнізы, аркатура і інш. Перакрыцце залы - люстраное, астатніх памяшканняў – у выглядзе падшыўной плоскай столі. Карнізы і пілястры размаляваны пад светлы мармур. Над уваходам размешчаны хоры. Апсіда вылучана 2-ярусным іканастасам на 6 абразоў.

Касцел-помнік драўлянага дойлідства з элементамі класіцызму.

Уладальнік - прыход Свята-Троіцкай царквы, састаіць на балансе рэлігійнай абшчыны.

Стан – выдатны.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 9102

Помнік архітэктуры

Гістарычная спраўка.

Свята-Ўшэсцеўская царква

(в. Кіявічы, Блеўчыцкі сельскі Савет, Капыльскі раен, Мінская вобласць)

На паўночнай ускраіне вескі.

Пабудавана ў 2-й палавіне

19 ст. з цэглы. Да 1990-х гг. знаходзілася ў паўзруйнаваным стане, аднаўляецца, дзейнічае. Прастольнае свята – Дзень Узнясення Гасподня.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічны 4-часткавы храм складаецца з размешчаных па падоўжнай планіровачнай восі прытворна са званіцамі, кароткай трапезнай, малітоўнай залы і паўкруглай апсіды з бакавымі 3-граннымі рызніцамі. Званіца над прытворам вырашана ў 2 ярусы (васьмярык на чацверыку, шацер быў разбураны).

У аб’емна-прасторавай кампазіцыі храма дамінуе магутны светлавы васьмярык над асноўным кубападобным аб’емам храма, перакрыты граненым паўсферычным купалам з заломам.
Тры уваходы аформлены парталамі з кілепадобнымі шчытамі. Архітэктура храма насычана цагляным дэкорам – аркатурныя фрызы, кілепадобныя франтоны, мураваныя філенкі, рустоўка і інш.

Зала храма асветлена трайнымі аконнымі праемамі барабана, абапертага праз ветразі на магутныя сцены, астатнія памяшканні перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі.

Уладальнік – прыход Свята-Ушэсцеўскай царквы. Састаіць на балансе рэлігійнай абшчыны.

Стан – здавальняючы.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 9103

Помнік архітэктуры

Гістарычная спраўка.

Свята-Ушэсцеўская царква

(г. Капыль, Мінская вобласць)

Свята-Ушэсцеўская царква пабудавана ў 1866 г. з бутавага каменю і цэглы на ўрадавыя сродкі (14 тыс. рублеў). З 1990-х гг. дзеючы храм. Прастольнае свята – Дзень Ушэсця Гасподня.

Помнік архітэктуры эклектыкі. Вырашана цэнтрычным крыжовым аб’емам, сярод аднолькавых крылаў якога вылучаецца 3-гранная апсіда. У сілуэце дамінуе цэнтральны 8-гранны аб’ем. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі фасадаў вылучаецца атынкаваныя і пабеленыя элементы дэкору: вуглавыя лапаткі, парталы 3 лучковых уваходаў, ліштвы арачных аконных праемаў. Над парталам галоўнага ўвахода стральчатая гатычная арка.

У інтэр’еры у цэнтральную залу шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца прытвор, бакавыя прыдзелы і акруглая перакрытая конхай апсіда.

Царква-помнік традыцыйнага народнага дойлідства.

Аб’емна-прасторная кампазіцыя царквы выканана традыцыйна. Удалае выкарыстанне каляровых і фактурных кантрастаў матэрыялаў надае храму сваеасаблівы каларыт і хараство.

Свята-Ушэсцеўская царква з’яўляецца ўласнасцю рэлігійнай абшчыны. Уладальнік – прыход храма Узнясення Гасподняга.

Адрамантавана ў 2005 годзе.

Стан – выдатны.


Гісторыка-культурная каштоўнасць № 8677

Помнік архітэктуры

Гістарычная спраўка.

Свята-Георгіеўская царква

(в. Лешня, Блеўчыцкі сельскі Савет, Капыльскі р-н, Мінская вобл.)

У цэнтры вескі. Пабудавана ў 1910-я гг. з дрэва на месцы драўлянага храма, узведзенага ў 1807 г. на сродкі ўладальніка маентка князя Міхаіла Радзівіла. Да 1990-х гг. не дзейнічала.

Помнік драўлянага дойлідства неарускага стылю. Падоўжана-восевую крыжовую ў плане кампазіцыю манументальнага будынка фарміруюць паслядоўна размешчаныя 5 зрубаў: бабінец, 5-гранная апсіда. Над бабінцам узносіцца 2-ярусная (восьмерык на чацверыку) званіца з высокім шпілем. 4-схільны дах асноўнага аб’ему завершаны магутным светлавым чацверыком з шатром і макаўкай.

Прыдзелы і апсіда накрыты вальмавымі дахамі, завершаны ступенчатымі шчытамі. Уваход вырашаны своеасаблівым 2 слуповым рундуком, накрытым 2-схільнай з паўвальмай навіссю, завершанай макаўкай. Усе аб’емы па перыметры апяразаны развітымі вытанчана праціляванымі карнізамі. Прамавугольныя аконныя праемы упрыгожаны фігурнымі сандрыкамі на кранштэйнах. Дэкаратыўнае багацце фасадам надаюць чаргаванне вертыкальнай і гарызантальнай шалеўкі, шматлікія цягі і разныя арнаментальныя паясы.

У інтэр’еры цэнтральная падкупальная прастора перакрыта граненым шатровым скляпеннем. 5-гранная частка апсіды перагародкай адведзена пад рызніцу. Падлога выкладзена керамічнай пліткай.
Царква-помнік драўлянага дойлідства з элементамі стылю “мадэрн”.

У 2001 годзе з дапамогай пасольства ФРГ у Рэспубліке Беларусь царква была адрамантавана.

Уладальнік - прыход Свята-Георгіеўскай царквы. Царква знаходзіцца на балансе рэлігійнай абшчыны.

Стан – выдатны.

Last modified on Monday, 14 October 2019